Вы тут

МАК праводзіць паўторны аналіз проб, узятых на Гульнях 2012 года


Праграма, у якой выкарыстоўваюцца найноўшыя навуковыя метады аналізу, накіравана на тэсціраванне проб на ўсе рэчывы, забароненыя ў 2012 годзе. Калі неспрыяльны вынік аналізаў будзе пацверджаны для любога з паўторна прааналізаваных узораў з Лондана-2012, спартсмена праінфармуюць адпаведным чынам, пасля чаго ў дачыненні да яго можа пачацца разбор.


Паколькі міжнароднае агенцтва па тэсціраванні (ІTА) дзейнічае ў цяперашні час, МАК накіроўвае аналізы ў ІTА, якое разглядае ўсе вынікі аналізаў і паведамляе спартсменам, чые пробы былі разгледжаны. У выпадку выяўлення факту парушэння правілаў спартсменам даецца выбар: быць заслуханым спартыўным арбітражным судом ці дысцыплінарнай камісіяй МАК. Антыдопінгавыя правілы для Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 такія, што яны ўжываюцца і пасля правядзення паўторных аналізаў, таму МАК таксама накіроўвае аналізы ў ІTА для паўторнага аналізу.

Да правядзення Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года, а таксама ў рамках расследавання сістэматычных маніпуляцый антыдопінгавай сістэмай у Расіі было праведзена больш за 500 паўторных аналізаў спартсменаў, якія выступалі на Алімпійскіх гульнях у Лондане 2012 года, у выніку чаго было выяўлена 48 парушэнняў антыдопінгавых правілаў. Паўторныя аналізы былі праведзены для выяўлення анаболікаў з дапамогай новай сістэмы «доўгатэрміновага выпрабавання метабалізму».

Праграма паўторных аналізаў узораў з Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане будзе працягнутая ў 2019 годзе да заканчэння тэрміну даўнасці да 2020 года.

Гэта частка мер МАК па абароне добрасумленных спартсменаў і сумленнасці спаборніцтваў. МАК захоўвае ўзоры з Алімпійскіх гульняў у Афінах 2004 года і сістэматычна іх аналізуе.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пробы будуць пераправяраць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.