Вы тут

Змітрок Марозаў. Чаіца ты мая, белая


Змітрок Марозаў (нар. у 1954-м) — выдатны беларускі паэт, празаік, публіцыст. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Амаль усё жыццё працаваў на розных пасадах у галіне сельскай гаспадаркі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Пад небам бусліным», «Агонь і жыта», «Хлеб і памяць», «Хлебны верасень», «Прадчуванне», «Залатая кніга беднага», «Ачышчэнне сяўбой», «Сын чалавечы», «Баліць душа па Беларусі», празаічных і публіцыстычных твораў. Аўтар першага ў еўрапейскай літаратуры вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы».


У паэзіі Змітрака Марозава мы ўсяго маем удосталь — і таленту, і розуму, і пачуццяў. Вобраз чаіцы — адзін з адметных вобразаў паэта на працягу многіх гадоў творчасці. Чаіца паэта — гэта мара, узнёсласць, цысціня, каханне...

Вер­шы — Зміт­рок Ма­ро­заў.

Му­зы­ка — Яў­ген Кся­не­віч.

Куплет 1:

Дрэвы ад ветру самлелыя

Стынуць на колкім дажджы.

Чаіца ты мая, белая —

Шчасце і смутак душы.

Прыпеў:

Любая, мне сумна, сыпле

дождж асенні.

Што нясе ён з неба — шчасце

ці бяду?

Моўчкі прад табою стану

на калені

І ў твае далоні сэрца пакладу.

Куплет 2:

Крылы твае задубелыя

Я прыгарну да грудзей.

Чаіца ты мая, белая,

Муза вясновых надзей.

(Мадуляцыя на 0,5 тону

вышэй)

Куплет 3:

Можа, у ласках нясмелы я.

Ды не магу я званіць...

Чаіца ты мая, белая,

Мне без цябе не пражыць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».