Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5%


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2018 года па параўнанні з вераснем склаў 100,5%, са снежнем 2017 году - 104,2%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку 2018 года па параўнанні з вераснем склаў 100,5%, са снежнем 2017 года - 104,1%.

Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1% у параўнанні з вераснем 2018 года і на 4,4% у параўнанні з кастрычнікам 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3% у параўнанні з вераснем 2018 года і на 3,2% у параўнанні з кастрычнікам папярэдняга года. Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў кастрычніку склаў 99,7% да верасня 2018 года і 108,3% да кастрычніка 2017 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як гэта — бачыцца з дзецьмі па раскладзе.

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».