Вы тут

Звольнены галоўны трэнер мінскага хакейнага "Дынама"


Галоўны трэнер ХК «Дынама» Гордзі Дуаер звольнены. Скасаваныя таксама кантракты з трэнерам Сяргеем Стасем, трэнерам Канстанцінам Кальцовым, трэнерам па брамніках Андрэем Кудзіным, трэнерам па фізпадрыхтоўцы Генадзем Лянга і трэнерам-селекцыянерам Юрыем Кузьмянковым.


«Камандзе патрэбныя радыкальныя перамены, таму, сумесна з трэнерамі абмеркаваўшы становішча спраў, мы прыйшлі да аднадушнай высновы, што спыненне супрацоўніцтва з цяперашнім трэнерскім штабам павінна надаць станоўчы імпульс нашай камандзе. Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты рэзкія рашэння апраўданыя, толькі так мы можам нешта змяніць. Пра тое, хто заменіць Гордзі Дуаера і яго асістэнтаў, будзе неўзабаве абвешчана. Новы трэнерскі штаб прыступіць да працы ў найбліжэйшы час, каб падрыхтаваць каманду да матча супраць «Трактара», — пракаментаваў кадравыя змены генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Дзмітрый Баскаў.

Нагадаем, што пасля 25 гульняў «Дынама» займае апошні радок у Заходняй канферэнцыі.

hcdinamo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».