Вы тут

За год афіцыйных беспрацоўных стала на 45% менш


Так, на канец верасня на ўліку ў службах занятасці стаяла 15 тысяч грамадзян. А каэфіцыент напружанасці за год знізіўся з 0,5 да 0,2 беспрацоўнага на вакансію.


Як паведамляюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, часцей без работы застаюцца мужчыны — на іх долю прыпадае 62,9 працэнта ад колькасці незанятых. Кожны пяты беспрацоўны — гэта моладзь ад 16 да 30 гадоў.

Калі год таму сярэдні перыяд пошуку работы складаў 2,1 месяца, то цяпер — 1,6. Каб уладкавацца на новае месца, мужчынам звычайна патрэбна 1,5 месяца, а жанчынам — 1,8. Сярэдняя працягласць беспрацоўя таксама за год зменшылася — з 4,1 да 3,4 месяца.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: На пошук работы — паўтара месяца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».