Вы тут

У нядзелю па ўсходзе - мокры снег


Калі на паўднёвым захадзе плюс 12 градусаў, то на ўсходзе — каля нуля і мокры снег

У найбліжэйшыя дні надвор'е будзе па-ранейшаму вызначаць вобласць павышанага ціску, сфарміраваная ў вільготным паветры, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу будзе без істотных ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы па краіне складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — 3—10 цяпла. На паўднёвымзахадзе краіны будзе крыху цяплей — плюс 11—12 градусаў. У нядзелю месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны магчымы мокры снег і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 2 градусаў. Днём сіноптыкі прагназуюць 2—9 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 11 градусаў.

У нядзелю і панядзелак тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца на перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай, у паўднёва-заходніх раёнах краіны надвор'е будуць фарміраваць больш цёплыя вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, па ўсходняй палове краіны з мокрым снегам), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы і раніцай месцамі захаваецца туман. Па ўсходняй палове краіны магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, ва ўсходніх раёнах яна панізіцца да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень тэмпература па краіне складзе ад нуля па ўсходзе краіны да плюс 12 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.