Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Зямля Саннікава»

«Беларусь 3», 12 лістапада

Схаваную сярод арктычных ільдоў зямлю многія лічылі міфам. Палітычны ссыльны Ільін у кампаніі некалькіх авантурыстаў пры фінансавай падтрымцы багатага прамыслоўца знайшоў гэты загадкавы край, аднак высветлілася, што той неўзабаве будзе знішчаны землятрусам. Ці ўдасца экспедыцыі дасягнуць мацерыка і папярэдзіць катастрофу?..

Раману Уладзіміра Обручава, які стаў асновай савецкага прыгодніцкага фэнтэзі, ужо больш чым 90 гадоў, фільму — 45. А глядзіцца ён нават сёння — на адным дыханні.


«Фурцава. Легенда пра Кацярыну»

АНТ, з 12 лістапада

Ткачыха з Цвярской губерні Кацярына Фурцава прайшла няпросты шлях — ад апантанай камсамолкі да адной з самых уплывовых жанчын Савецкага Саюза, члена Прэзідыума ЦК КПСС і міністра культуры. Яна перажыла крамлёўскія інтрыгі і разлад у сям'і, кар'ерны ўзлёт і здрадніцтва блізкіх. Пры ёй першую прэмію конкурсу імя Чайкоўскага атрымаў піяніст Ван Кліберн, а Маскоўскі кінафестываль схіліўся перад Федэрыка Феліні, адкрыўся цырк на праспекце Вернадскага і дайшла да гледача «Каўказская палонніца»...


«Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана»

TV1000, 13—14 і 17 лістапада

Галоўны герой нарадзіўся... ва ўзросце 80 гадоў. Усе былі ўпэўненыя, што хлопчык неўзабаве памрэ, але ён пачаў маладзець, насуперак законам біялогіі. Шлях Бенджаміна Батана пачаўся ў 1918-м у Новым Арлеане і быў поўны самых розных драматычных падзей, ён сустрэў сваё каханне, аднак не здолеў спыніць час, таму пераматаў сваю ўласную стужку жыцця ў адваротным парадку да самага канца.


«Ральф»

«Беларусь 2», 17 лістапада

Ральф — другасны персанаж васьмібітнай камп'ютарнай гульні, які ўжо 30 гадоў жыве ў гульнявым аўтамаце і разбурае бясконцую будоўлю майстра на ўсе рукі Фелікса. Але аднойчы яму надакучыла быць недалёкім ліхадзеем — і ён збег у іншыя аркадныя гульні, каб даказаць, што таксама можа быць героем. Ральф прымярае на сябе чужыя ролі ў гонцы за ўзнагародамі, але ў рэшце рэшт аказваецца там жа, дзе пачынаў свой шлях, — праўда, ужо ў іншым статусе.


«Вікторыя»

«МІР», 18 лістапада

Серыял расказвае пра раннія гады праўлення брытанскай каралевы Вікторыі, ад моманту яе ўзыходжання на трон у 18-гадовым узросце да шлюбу з прынцам Альбертам (дарэчы, шлюбы іх дзевяцярых дзяцей з прадстаўнікамі каралеўскіх родаў іншых краін прынеслі Вікторыі неафіцыйны статус «бабулі ўсяе Еўропы»). Стваральнікі чарговага баёпіка відовішчна, пераканаўча і разам з тым даволі дакладна з гістарычнага пункту гледжання перадаюць падзеі знакамітай Віктарыянскай эпохі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.