Вы тут

На «Мінск-Арэне» пачаўся мантаж сцэны дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2018»


На «Мінск-Арэне» пачаўся мантаж сцэны міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018».


Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі ўстанаўлівае дэкарацыі, светлавое і гукавое абсталяванне для маштабнага шоу, фінал якога пройдзе 25 лістапада. Паводле задумы арганізатараў, дзіцячае «Еўрабачанне» будзе мець дзве сцэны: вялікую і малую, звязаныя паміж сабой мостам, а доўгія подыумы цераз танцпляцоўку будуць праходзіць у глядзельную залу. Прэс-цэнтр, індывідуальныя грымёркі ўдзельнікаў і агульны хол прафесіяналы стылізуюць пад зорнае неба (нагадаем, сёлета міжнародны творчы форум пройдзе пад дэвізам Lіght Up! — «Запальвай!»), купал арэны аформяць шмат'яруснымі святлодыёднымі жырандолямі, а грынрум будзе нібыта «лунаць» у гэтым небе.

Бліжэй да конкурсу — а за тыдзень да фіналу ў нашу краіну прыедуць 19 дэлегацый з іншых краін-удзельніц — у спартыўна-забаўляльным комплексе вырасце цэлы горад, або, як гавораць у дырэкцыі шоу, «сонечная сістэма дзіцячага «Еўрабачання».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».