Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Час рыхтавацца да наступнага форуму

Адбылася тэлефонная размова старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка, паведамляе афіцыйны сайт верхняй палаты беларускага парламента.


Па ініцыятыве старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Мацвіенка адбылася тэлефонная размова са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам па пытаннях рэалізацыі дамоўленасцяў, якія датычацца падрыхтоўкі да наступнага — VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Падчас размовы былі абмеркаваны напрамкі ўдасканалення супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, а таксама некаторыя падыходы да арганізацыі будучага форуму, якія былі агучаны на папярэднім форуме, што прайшоў сёлета ў Магілёве.

Для больш дэталёвага разгляду названых пытанняў плануецца візіт кіраўнікоў і экспертаў шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў Беларусь.


Асацыяцыі мясцовых Саветаў — пільная ўвага

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні дзейнасці асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У аўторак, 6 лістапада, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў правёў нараду з удзелам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзіма Іпатава, першага намесніка міністра юстыцыі Сяргея Задзірана, намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко, першага прарэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Валерыя Барадзені і іншых.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся некаторыя аспекты стварэння асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў і Нацыянальнай асацыяцыі. Адзначана неабходнасць дадатковай прапрацоўкі механізмаў павышэння эфектыўнасці дзейнасці гэтых фарміраванняў па рашэнні праблемных пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, ажыццяўлення імі міжнароднага супрацоўніцтва і іншых тэм.


Для глабальнага гандлю і нацыянальнай эканомікі

У пачатку тыдня старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у канферэнцыі ў рамках Кастрычніцкага эканамічнага форуму.

На канферэнцыі, якая праходзіла 5—6 лістапада, абмяркоўваліся наступствы гандлёвых канфліктаў паміж ЗША і іх асноўнымі гандлёвымі партнёрамі для глабальнага гандлю і эканомікі Рэспублікі Беларусь у прыватнасці, а таксама вынікі рэформаў, якія праводзяцца ў краіне.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі міністр гандлю і антыманапольнага рэгулявання Уладзімір Калтовіч, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, саветнік Выканаўчага дырэктара МВФ Аляксандр Забароўскі і іншыя.

Некалькімі днямі раней член Прэзідыума Савета Рэспублікі Уладзімір Панцюхоў прымаў удзел у пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, на якім разглядаліся пытанні «Аб выніках рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за студзень — верасень 2018 года» і «Аб ходзе рэалізацыі стратэгічнага праекта Нацыянальнага банка «Стварэнне сістэм маніторынгу і процідзеяння камп'ютарным нападам у крэдытна-фінансавай сферы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.