Вы тут

Як нестандартна выкарыстаць другасныя рэсурсы, ведаюць на Гомельшчыне


Як нестандартна выкарыстаць другасныя рэсурсы, ведаюць на Гомельшчыне — напрыклад, у якасці дэкарацый і матэрыялаў для сцэнічных касцюмаў

Па ініцыятыве Хойніцкага ТЦСАН у мясцовым Доме культуры прайшоў VІ рэгіянальны фестываль дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўны свет фантазіі» з удзелам маладых інвалідаў, паведамляе газета «Хойніцкія навіны».


Гэтым разам канкурсантам прапанавалі прыдумаць дэкарацыі і касцюмы з поліэтылену для свайго выступлення. Кожная каманда пастаралася на славу. У спіс удзельнікаў увайшлі восем раёнаў: Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Хойніцкі.

Асноўная тэма фестывалю — «У гасцях у казкі». Моладзь дэманстравала фрагменты пастановак па матывах казак «Лятучы карабель», «Курачка Раба», басні «Страказа і мураш» і яшчэ некалькіх добра знаёмых мультфільмаў і дзіцячых песень.

Самым хвалюючым момантам свята стала цырымонія ўзнагароджання. Усе каманды атрымалі заслужаныя Падзякі ад арганізатараў за ўдзел. У намінацыі «Тэатральнае мастацтва» трэцяе месца заняў Петрыкаўскі ТЦСАН, другое — Хойніцкі, а пераможцамі сталі акцёры з Рэчыцкага ТЦСАН, якія цудоўна выступілі з урыўкам «Капрызная прынцэса».

У намінацыі «Эстэтычнае афармленне касцюмаў і дэкарацый» на трэцім месцы апынуліся майстры Лельчыцкага ТЦСАН, другое занялі прадстаўнікі Лоеўскага цэнтра, а перамогу святкавалі хайнічане. Іх неверагодная дэкарацыя для пастаноўкі «Беласнежка і сем гномаў» заслужана атрымала прыхільнасць журы і захапленне гледачоў.

За перамогу ў намінацыі «Тэатральнае майстэрства і ўменне працаваць у вобразе» ўзнагародзілі маладых артыстаў Мазырскага ТЦСАН. Прыз жа сімпатый гледачоў атрымала каманда з Калінкавіч.

У фінале свята ўсе яго ўдзельнікі праспявалі разам гімн фестывалю з абяцаннем сустрэцца тут налета.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».