Вы тут

Урачыстасці, прысвечаныя 90-годдзю НАН Беларусі, пройдуць 15-16 лістапада


Чакаецца прыезд у беларускую сталіцу вядомых навукоўцаў з Саюзнай дзяржавы, краін СНД, прадстаўнікоў вядучых замежных Акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.


Плануецца, што ва ўрачыстасцях возьмуць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, нобелеўскі лаўрэат, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, замежны член НАН Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі навук Жарэс Алфёраў, замежны член НАН Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Асеяў, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Антон Наумавец, прадстаўнікі Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм групы РОСНАНО і іншыя.

У дні юбілейных урачыстасцяў пройдзе III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Навука -- інавацыйнаму развіццю грамадства". Вядучыя навукоўцы краіны і замежныя госці выступяць з навуковымі дакладамі па тэматыцы развіцця фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, актуальных праблемах фізічнага матэрыялазнаўства, сучасных энергетычных сістэмах, працэсах і тэхналогіях. Будуць прадстаўлены апошнія распрацоўкі ў галіне машынабудавання, інжынерыі паверхняў, хіміі і навук аб Зямлі, сучасных біятэхналогій і экалогіі, медыцынскіх навук, гуманітарных ведаў і аграрных навуках.

У дні імпрэз адкрыецца маштабная выстава вынікаў інавацыйнай дзейнасці вучоных НАН Беларусі. Плануецца, што на ёй будуць прадстаўлена больш за 200 апошніх навукова-тэхнічных распрацовак. Знойдуць адлюстраванне перадавыя напрамкі развіцця айчыннай навуковай сферы — касмічныя, інфармацыйныя, бія- і нанатэхналогіі, новыя лекавыя сродкі, дасягненні вучоных-аграрыяў. Таксама разгорнецца экспазіцыя кніг вучоных-гуманітарыяў, а таксама археалагічная выстава. У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі 16 лістапада адбудзецца ўрачысты сход навуковай грамадскасці краіны, прысвечаны 90-годдзю НАН Беларусі, дзе будуць узнагароджаны лепшыя навукоўцы краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.