Вы тут

Стартуе новы сезон літаратурнага конкурса «БрамаМар»!


Стартуе новы сезон літаратурнага конкурса «БрамаМар»!

4 намінацыі: 

Проза
адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў
Паэзія
адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 5 тыс. сімвалаў
Крытыка
адзін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў
Драматургія
адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў

Прымаюцца творы, якія нідзе не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

Творы адной намінацыі, калі іх некалькі, падаюцца на Конкурс у адным файле ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. На першай старонцы файла павінна быць размешчана наступная інфармацыя пра ўдзельніка Конкурсу: імя і прозвішча, псеўданім (калі ёсць), дата нараджэння, поўная назва навучальнай установы, факультэт і курс (для школьнікаў — клас). Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: імя_прозвішча.doc. Асобна прыкладаецца фотаздымак у фармаце jpg (jpeg) з такой самай назвай.

Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты: bramamar.konkurs@gmail.com з 1 снежня да 28 лютага.  Лепшае друкуецца ў «Маладосці»! 

Інструкцыя «Аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар» размешчана ТУТ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.