Вы тут

ЗША запусцілі працэс выхаду з Сусветнага паштовага саюза


Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў накіраваў у штаб-кватэру Сусветнага паштовага саюза ліст аб дэнансацыі. Адміністрацыя Дональда Трампа незадаволена тым, што дастаўка пакета з Кітая ў ЗША абыходзіцца танней, чым унутры гэтай краіны.


«Гэта абцяжарвае амерыканскую паштовую сістэму, якой прыходзіцца ўстанаўліваць больш высокія тарыфы для амерыканскіх кампаній для перакрыжаванага субсідавання, а гэта, у сваю чаргу, азначае страту рабочых месцаў», — зазначыў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Дональда Трампа.

Цяпер Злучаныя Штаты будуць самастойна ўстанаўліваць тарыфы на перасылку пакетаў вагой да двух кілаграмаў, каб выправіць сур'ёзны эканамічны перакос.

Зрэшты, працэс выхаду зойме каля года. А ў гэты час ЗША будуць весці перагаворы аб змене тарыфаў на ўзроўні Сусветнага паштовага саюза. Па словах прэс-сакратара Белага дома Сары Сандэрс, калі саюз перагледзіць тарыфы, то ЗША адклічуць ліст аб дэнансацыі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.