Вы тут

Мост паміж Жыткавічамі і Туравам адкрыты


За год мост праз Прыпяць, які звязвае Тураў з райцэнтрам, не раз аказваўся ў навінах. Спярша па ім пайшла трэшчына, з-за якой мост прызналі аварыйным, а людзям давялося ездзіць у далёкі аб'езд. Потым побач узвялі пантонную пераправу, якую ўзімку знесла лёдам – з-за гэтага месцічаў перапраўлялі на кацеры, а пантоны аднаўлялі. У красавіку Прэзідэнт даў дакладнае даручэнне: мост павІнен быць адноўлены да 7 лістапада. У выніку будаўнікам прыйшлося зрабіць многае: пераносілі рэчышчы ракі, узрывацлі стары пралёт моста, узводзілі новы... І вось настаў час прымаць работу.


Мост здаў "іспыты" напрыканцы кастрычнІка. Ён павінен вытрымліваць эксплуатацыйную нагрузку. Летам па гэтай дарозе праязджае каля 2800 аутамабіляў на дзень. Пры гэтым доля грузавога транспарту складае каля 35 - 40 %. Мост быў пабудаваны ў 1985 годзе, а кошт сёлетняй рэканструкцыі ацэньваецца ў 35 мільёнаў рублёў.

Непасрэдна на адноўленым мосце кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі, якія працавалі над аднаўленнем паўнавартаснай сувязі паміж берагамі.

«Сёння пасля доўгіх і цяжкіх і, галоўнае, у кароткі прамежак часу (праведзеных – Аўт.) работ мы ўводзім у строй гэты прыгажун-мост праз нашу прыгожую раку Прыпяць. Усе памятаюць тую сітуацыю, калі з-за аварыйнага стану гэты мост быў закрыты. Гэта быў снежань 2017 года. Зусім нядаўна. Гэта стала надзвычайнай праблемай для жыхароў Жыткавічаў і Турава. Арганізаваныя пантонная і паромная пераправы толькі часткова рашалі гэтыя цяжкасці», – узгадаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што праблемы з пераправай – гэта «катастрофа для людзей», бо на другі бераг яны ездзяць і на работу, і па асабістых справах. Мост быў узведзены надзвычайна хутка. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узнагародзіць тых, хто меў дачыненне да гэтага будаўніцтва.

«Як мне дакладваюць, сціслыя тэрміны не адбіліся на якасці, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. – Работнікі дарожна-будаўнічай сферы не толькі рашылі складаныя пытанні і дабіліся пастаўленых мэтаў, але і набылі каштоўны вопыт. І не толькі ўзрываць масты, хаця гэта была аперацыя складаная».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў удзельнікам гэтай будоўлі, а таксама дадаў, што  развітая транспартная інфраструктура – важны элемент раўнамернага развіцця рэгіёнаў. «Зараз праводзіцца ацэнка стану ўсіх мастоў у краіне. Усіх. Міністр толькі што далажыў аб мастах рэспубліканскага значэння, вельмі важных, якія знаходзяцца на асноўных трасах – 32 масты, якія не сёння, дык заўтра нам прыйдзецца рэканструіраваць, мадэрнізіраваць», – паведаміў Прэзідэнт. Але кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што людзі жывуць усюды – некаторыя мясцовыя дарогі і масты не менш важныя за рэспубліканскія і міжнародныя. Таму ў першым квартале 2019-га, пасля праведзеных даследаванняў, будзе прынята канчатковае рашэнне ў цэлым па мастах. Сёння, як паведаміў Аляксандр Лукашэнка, была папярэдняя дамоўленасць пра тое, што на 3-10 мастах у дадатак да тых дваццаці, на якіх ужо вядуцца работы, будзе неадкладна распачаты рамонт.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».