Вы тут

Першы геапарк сусветнага значэння


Геапарк сусветнага значэння Кэкэ Тоха адкрыўся ў Сінцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Ён размешчаны на тэрыторыі плошчай 2337,9 кв км. на паўднёвым схіле гары Алтай і ў вытока ракі Іртыш. Гэта першы ў Сіньцзяне геапарк сусветнага значэння. У маі мінулага года ЮНЕСКА зацвердзіла ўключэнне Кэкэ Тоха ў рэестр геалагічных паркаў сусветнага значэння. Ён быў вядомым адасобленым горнапрамысловым раёнам Кітая, які быў знойдзены ў 1935 годзе. Там здабываўся тантал, ніёбій, калій, літый, берылій - усяго больш за 80 відаў руд, якія шырока выкарыстоўваюцца ў авіяцыйнай, абароннай прамысловасці і для выплаты дзярждоўгу.  Кэкэ Тоха таму таксама называецца "заслужаным рудным радовішчам".

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.