Вы тут

Мінск збірае гарнякоў


14—16 лістапада гэтага года ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбудзецца ІІІ Еўразійскі горна-геалагічны форум.


З моманту правядзення першага мерапрыемства ў 2016 годзе форум застаецца адзінай буйной міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў дзяржаўнага рэгулявання нетракарыстання Еўразіі з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, кіраўнікоў профільных міністэрстваў і ведамстваў, міжнародных інстытутаў і інтэграцыйных утварэнняў.

Паводле слоў намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Хмеля, сёлета на пляцоўцы форуму, які будзе праходзіць у будынку Нацыянальнай бібліятэкі, плануецца абмеркаванне перспектыў лічбавізацыі горнай галіны, развіцця адзінай Еўразійскай інфармацыйнай прасторы, супрацоўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў у сферы нетракарыстання, развіццё крэдытна-фінансавай інфраструктуры сыравінных рынкаў Еўразіі і іншых пытанняў.

Удзельнікамі форуму стануць больш за 500 чалавек з 20 краін СНД, Еўропы і Азіі, уключаючы Беларусь, Расію, Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Германію, Польшчу, Сербію, Фінляндыю, Індыю, Кітай, Інданезію, Іран, В'етнам і іншыя.

Андрэй Хмель таксама адзначыў, што ў рамках правядзення форуму будуць удзельнічаць «Слаўкалій», «Шахтпраект», «Беларуськалій» і многія іншыя вялікія кампаніі, якія ў сваіх краінах з'яўляюцца безумоўнымі лідарамі ў геолагаразведцы, будуць прадстаўнікі буйных замежных горназдабыўных прадпрыемстваў. Беларусь прадставіць канцэсійныя ўчасткі і арганізацыі, якія могуць аказваць паслугі па распрацоўцы радовішчаў, даследаванні, здабычы карысных выкапняў:

— Мы разглядаем гэтую пляцоўку не толькі як форумную, але і камерцыйную, для нас важна ў тым ліку і заключэнне дагавораў, — падкрэсліў Андрэй Хмель.

Вольга ПРАЛЮК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.