Вы тут

Тыдні Сусветнай гандлёвай арганізацыі прайшлі ў нашай краіне


Фінальны круглы стол сабраў удзельнікаў у Мінску, дзе яны абмеркавалі ход далучэння Беларусі да СГА, вопыт Расіі і Казахстана, а таксама магчымасці і выклікі для развіцця айчыннай сельскай гаспадаркі.


Пачынаючы з сакавіка гэтага года пачалася пятая фаза праекта, накіраванага на садзейнічанне ўступленню Беларусі ў СГА. Уладзімір СЕРПІКАЎ, пасол па асобых даручэннях МЗС Беларусі, кіраўнік перагаворнай дэлегацыі нашай краіны па далучэнні да СГА, адзначыў, што засталося сем партнёраў, з якімі неабходна дамовіцца пра ўступленне ў арганізацыю: ЗША, ЕС, Канада, Бразілія, Аўстралія, Украіна, Швейцарыя. «Мы спадзяёмся, што членства ў СГА будзе садзейнічаць павышэнню суверэнных крэдытных рэйтынгаў Беларусі. Дазволіць мець больш лёгкі, пашыраны доступ да таннейшых пазыковых сродкаў на развіццё эканомікі Беларусі. Паколькі мы ўжо будзем часткай глабальнай шматбаковай гандлёвай сістэмы, прадказальным партнёрам, і адносіны да нас будуць зусім іншыя, імідж будзе іншы. Па-другое, у краіне будзе створаны больш празрысты і прадказальны інвестыцыйны рэжым», — падкрэслівае Уладзімір Серпікаў.

Эксперты адзначаюць, што Беларусь фактычна ўжо жыве па нормах СГА, бо правілы, якія дзейнічаюць у ЕАЭС, падобныя. Вольга КАЗАКЕВІЧ, начальнік аддзела СГА і ўніфікацыі гандлёвых рэжымаў кіравання знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі, звяртае ўвагу, што нормы СГА — гэта як правілы дарожнага руху: яны могуць быць недасканалыя, але, калі іх адмяніць, пачнецца хаос. «Новыя тэхналогіі адкрываюць магчымасці для малога і сярэдняга бізнесу, што, мне падаецца, для нашай краіны вельмі актуальна, — каменціруе Вольга Казакевіч. — Сёння ўсё гэта абмяркоўваецца на пляцоўцы СГА, і хутчэй за ўсё будуць выпрацоўвацца нейкія новыя правілы. Беларусь павінна хутчэй стаць членам СГА, каб уключыцца ў гэты працэс, каб нашы інтарэсы былі ўлічаны».

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.