Вы тут

Краіны — удзельніцы СНД дамовіліся аб дапамозе ў выпадку радыяцыйнай аварыі


Краіны — удзельніцы СНД дамовіліся аб агульнай дапамозе ў выпадку радыяцыйнай аварыі

Адпаведнае пагадненне падпісана падчас сустрэчы Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дакумент значна спросціць працэдуру ўзаемадапамогі і скароціць час рэакцыі на магчымыя інцыдэнты, звязаныя з выкарыстаннем атамнай энергіі ў мірных мэтах.


Прадстаўнікоў на ўзроўні прэм'ераў, віцэ-прэм'ераў накіравалі ў Астану ўсе краіны — члены СНД, акрамя Украіны.

Развіццё высокатэхналагічнай вытворчасці ў энергетычнай сферы і супрацоўніцтва ў гэтым кірунку стала адной з асноўных тэм пасяджэння. Згаданая галіна найбольш плённая для краін Садружнасці. Стварэнне энергетычнага абсталявання дасць штуршок для мадэрнізацыі вытворчасці, павышэння навуковага патэнцыялу і забяспечыць новымі рабочымі месцамі.

Усяго на парадку дня было 13 пытанняў, сярод якіх узаемадзеянне па прафілактыцы ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях, сумесная дзейнасць у галіне даследавання космасу, абмен электроннай інфармацыяй для ажыццяўлення падатковага адміністравання.

Асаблівы блок — фінансавыя дакументы. Напрыклад, вызначаны парадак фінансавання мерапрыемстваў па падтрымцы якасці жыцця ветэранаў войнаў. Падпісаны дакументы аб асігнаваннях на стварэнне і развіццё аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння зацвердзілі план прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2019—2020 гады, большасць якіх будуць прысвечаны святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Мірны атам СНД

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.