Вы тут

Старшыня МКБ запрасіў Лукашэнку на Мюнхенскую канферэнцыю ў лютым


Штогод у лютым на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы (МКБ), каб абмеркаваць наддзённыя пытанні, збіраюцца прыкладна 500 экспертаў і прадстаўнікоў улады з усяго свету.


«Я буду вельмі рады прымаць спадара Лукашэнку на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, калі ён пажадае прымаць у ёй удзел у 2019 або 2020 годзе», — сказаў старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер падчас прэс-канферэнцыі.

Асабліва ўразіла спікера зацікаўленасць да вырашэння ўкраінскага канфлікту Прэзідэнта Беларусі: «Мяне ўразілі тыя адносіны і імкненне Аляксандра Лукашэнкі як мага хутчэй вырашыць сітуацыю на ўсходзе Украіны, дасягнуць міру. Я ўпэўнены, што да тых цікавых прапаноў, якія ён выдвінуў, уключаючы місію на ўсходзе Украіны, міжнародная супольнасць прыслухаецца». Асабліва адзначыў старшыня МКБ прапанову беларускага лідара прадаставіць свае рэсурсы для таго, каб паўдзельнічаць у місіі на ўсходзе Украіны для забеспячэння міру і бяспекі.

Выказаўся Ішынгер наконт праблемы Косава і Сербіі: «Гэта няпросты напрамак дзейнасці. Мне як чалавеку,  уключанаму ў працэс абмеркавання па Косава, зразумела, як складана гэтаму працэсу развівацца. Вельмі важна, каб прадстаўнікі абодвух бакоў звярнуліся да міжнароднай супольнасці з просьбай больш актыўна дапамагаць, каб дасягнуць канчатковага ўрэгулявання канфлікту».

Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі прэм’ер-міністр Сербіі Ана Брнабыч і прэзідэнт Косава Хашым Тачы. Канчатковыя дасягненні перамоў два бакі прадставяць на Мюнхенскай канферэнцыі ў лютым.

Вольфганг Ішынгер выказаў меркаванне наконт наддзёнага пытання аб выхадзе ЗША з пагаднення аб РСМД: «Мая парада — не выходзіць з гэтага пагаднення, а забяспечыць яго поўнае выкананне. Для нашай планеты ў цэлым адмова ад пэўнага віду ядзернай зброі — гэта неабходны пазітыўны элемент».

Па словах Ішынгера, Мінскі працэс па рэгуляванні сітуацыі ва Украіне актуальны і сёння, але, на жаль, не досыць эфектыўны: «Але прагрэс адбудзецца, калі будзе палітычная воля з абодвух бакоў. Пашырэнне, змяненне фармату і яго ўдзельнікаў зможа дапамагчы, калі будзе палітычная воля. Я глыбока ўпэўнены і неаднойчы гаварыў і пісаў, што і ЗША, і  Еўрапейскі саюз павінны быць за сталом перамоў».

З-за выбарчага працэсу на Украіне, які цяпер ідзе, чакаць пазітыўных змен у скорым часе не прыходзіцца, лічыць Ішынгер. Але інавацыйныя прапановы Аляксандра Лукашэнкі на сесіі ўчора могуць напоўніць перагаворчы працэс новай энергіяй, упэўнен старшыня МКБ.

Сустрэча Мюнхенская канферэнцыя — гэта прыватная платформа для стратэгічнага абмеркавання пытанняў па бяспецы. Кожны год у новай сталіцы адбываюцца і сустрэчы Асноўнай групы МКБ. Гэты раз сесіі з 31 кастрычніка па 1 лістапада праходзяць у  Мінску.

Сёння дыскусіі на сесіях прысвечаны пытанням раззбраення і кантролю над зброяй.  Заключны элемент канферэнцыі — сесія па рэгіянальных канфліктах і сітуацыі ў свеце ў цэлым.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.