Вы тут

Гараскоп


Гараскоп на лістапад 2018.


Авен

У прафесійнай сферы Авенам варта пастарацца не разменьвацца па дробязях. Выберыце адну найбольш важную мэту і ідзіце да яе, не аглядваючыся па баках. Будзьце цярплівымі. Жаданне атрымаць усё і адразу можа згуляць супраць вас. Калі вам прапануюць папрацаваць у выхадныя дні, не абурайцеся, а наадварот, падзякуйце лёсу за магчымасць хутка скончыць бягучыя справы. Не дазваляйце сабе ленавацца, інакш птушка ўдачы выпырхне з вашых рук.

Цялец

У лістападзе вам лепш за ўсё бавіць вольны час у звыклай хатняй абстаноўцы. У гэты перыяд вы схільныя кантактаваць толькі з блізкімі людзьмі і праверанымі сябрамі. Вы не станеце шукаць новых знаёмстваў, паколькі будзеце падазроныя і не гатовыя пускаць старонніх у свой унутраны свет. Зараз вам варта ўдзяліць больш увагі ўнутранаму стану, каб была магчымасць падумаць пра далейшыя планы. Галоўнае – не паддавацца негатыву.

Блізняты

На працы ў вас усё будзе добра, калі вы настроіце сябе на поспех і не будзеце хваравіта рэагаваць на людзей, якія захочуць вас выбіць з каляіны. Не паддавайцеся эмоцыям, захоўвайце разумны погляд на рэчы – і ўсё ўладкуецца самым лепшым чынам і для вас саміх, і для тых людзей, у чыім лёсе вы прымаеце ўдзел. У гэты перыяд вас чакае прасоўванне па кар'ернай лесвіцы, нават калі вы ўжо знаходзіцеся на досыць высокай яе прыступцы.

Рак

У асабістым жыцці ў вас надзвычай моцнай стане патрэба кахаць і быць каханай. Але вось рэалізавацца яна ў поўнай меры, хутчэй за ўсё, не зможа. Зараз вам не варта быць залішне эгаістычнымі. Калі вы станеце пераследваць уласныя інтарэсы, ігнаруючы патрэбы партнёра, то акажацеся ўцягнутымі ў канфлікт. Зоркі раяць вам не ўпадаць у паніку, а проста перачакаць гэты спрэчны перыяд. Сачыце за тым, як разгортваюцца падзеі, і не стройце пакуль ніякіх планаў на будучыню.

Леў

На працы паводзіць сябе дыпламатычна вам будзе даволі цяжка. Таму, па магчымасці, перакладзіце адказнасць за вядзенне важных перагавораў на каго-небудзь іншага. Чалавек, які будзе дзейнічаць на вас як заспакаяльны сродак і зможа згладзіць усе вострыя вуглы, пэўна знойдзецца ў вашым асяроддзі. Некаторы спад актыўнасці будзе назірацца ў канцы месяца. У гэты час вам будзе вельмі складана працаваць з поўнай самааддачай. Не варта лаяць сябе ці спрабаваць скокнуць вышэй за галаву. Лепш адкладзіце вырашэнне працаёмкіх задач і займіцеся руціннымі справамі – няхай сумнаватымі, але затое простымі.

Дзева

У гэты перыяд Дзевы могуць адчуць, што навакольныя не надта ўважлівыя да іх альбо ўвогуле іх не заўважаюць. Пераключыцеся на бягучыя справы і не хвалюйцеся, у вас зараз хапае працы, да таго ж ваша ўвага патрабуецца каханаму чалавеку. Паводзьце сябе так, каб блізкім не было ў чым вас папракнуць. У спрэчных сітуацыях не кідайцеся абвінавачваннямі налева і направа, спрабуйце высветліць сапраўдныя прычыны таго, што адбываецца.

Шалі

Вашы пастаянныя адносіны могуць стаць некалькі напружанымі. Партнёр, напэўна, захоча праясніць сітуацыю і пачне задаваць вельмі няпростыя пытанні. Вы станеце ўвільваць ад прамых адказаў, чым выклічаце незадаволенасць каханага. Якімі б цяжкімі для вас ні былі падобныя размовы, не варта іх пазбягаць. Праясніце спрэчныя моманты. Гэта лепш, чым жыць у атмасферы ўзаемнага недаверу.

Скарпіён

У гэты перыяд вам варта больш часу прысвячаць сабе і ўвасабленню сваіх планаў. Не трэба трывожыцца, калі вы пакуль не знайшлі сабе пару. Адсутнасць партнёра дазволіць заняцца сваімі праектамі. Працягвайце пашыраць свой кругагляд, зараз выдатны час для вывучэння замежных моў, паездак, камандзіровак. Умацуйце ў гэтым месяцы фінансавы фундамент. У зносінах з навакольнымі вам захочацца пайсці на абвастрэнне. Няхай мудрасць дапаможа вам справіцца з агрэсіяй.

Стралец

У прафесійнай сферы вы пачняце высоўваць новыя прапановы і развіваць бурную дзейнасць. Варта крыху пачакаць з публічным выкладаннем і актыўнай рэалізацыяй вашых задум, няхай нават вельмі перспектыўных. Іх абавязкова атрымаецца ўвасобіць у жыццё, але крыху пазней. Магчыма, вы возьмеце на сябе невыканальныя абавязацельствы. Кіраваць вамі пры гэтым будзе славалюбства ці моцнае жаданне рэалізаваць свае здольнасці. Перш чым даць абяцанне, добра падумайце, ці зможаце вы справіцца з пастаўленай задачай.

Казярог

У гэтым месяцы вам не варта праяўляць залішнюю самаўпэўненасць на службе, не варта браць на сябе дадатковую адказнасць. Ініцыятыва – справа добрая, але не забывайцеся пра логіку, прыслухоўвайцеся да парад, вучыцеся на чужых памылках. Старанна выбірайце саюзнікаў: спатрэбіцца ваша здольнасць з першага погляду аддзяляць добрых людзей ад дрэнных. Аб'ектыўна ацэньвайце свае і чужыя магчымасці, ва ўсім захоўвайце справядлівасць. Лістапад – выдатны час, каб заняцца вырашэннем сваіх фінансавых пытанняў. Любыя грашовыя аперацыі акажуцца вельмі ўдалымі.

Вадалей

У гэтыя шэрыя дні вам здасца, што і адносіны з каханым чалавекам канчаткова пацьмянелі. Не варта хандрыць, лепш абмяркуйце з ім набалелыя пытанні – і ўсё наладзіцца. Птушку шчасця прыйдзецца трымаць вельмі моцна. Упусціць проста – злавіць нялёгка. Калі вы знаходзіцеся ў шлюбе, то цяпер варта быць асабліва абыходлівымі і ласкавымі з партнёрам. Падтрымліваючы добры настрой і ў сябе, і ў яго, вы створыце непаўторную сямейную абстаноўку. Не забывайцеся час ад часу рабіць блізкаму чалавеку падарункі.

Рыбы

У прафесійнай дзейнасці вам не варта дазваляць сабе здзяйсняць неабдуманыя ўчынкі. Адзін няправільны крок – і вы можаце страціць усё, чаго дасягнулі на працягу доўгага часу. Не дазваляйце навакольным умешвацца ў ваша жыццё і самі не раздавайце парад, калі вас аб гэтым не просяць. Прыняццем важных рашэнняў у сярэдзіне гэтага месяца лепш не займацца – вашы дыпламатычныя здольнасці будуць паніжаныя, пачуццё такту прыглушана. Таму тое, што ўжо распачата, можа скончыцца вельмі хутка, драматычна і з сур'ёзнымі для вас стратамі.

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.