Вы тут

"Беларусь 5" прадставіць праект аб Анатолі Капскім


Спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" прадставіць сёння ў сваім эфіры праект аб Анатолі Капскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Праект "Капскі. Жыццё за мару" - гэта гісторыя пра тое, як просты вясковы хлопец стаў самым паспяховым футбольным кіраванцам Беларусі. Жорсткі і патрабавальны, але надзейны, справядлівы і клапатлівы Анатоль Капскі усе сілы аддаваў працы і сваёй камандзе. За яго асабіста і за БАТЭ маліліся вернікі царквы, якую ён аднаўляў разам з футбалістамі.

Сваімі ўспамінамі з тэлегледачамі падзеляцца сябры і калегі, сярод якіх вядомыя асобы ў свеце футбола - Аляксандр Глеб, Юрый Пунтус, Віктар Ганчарэнка і ўсе трэнеры, якія калі-небудзь працавалі з Капскім. Непадробныя эмоцыі, рэдкія запісы хронікі і шчырыя ўспаміны сабраны аўтарамі праекта, які можна будзе ўбачыць у эфіры "Беларусь 5" сёння ў 22.35.

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі памёр 22 верасня 2018 года на 53-м годзе жыцця.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.