Вы тут

На тыдні чакаецца анамальна цёплае для гэтага часу надвор'е


Асабліва цёпла на гэтым тыдні будзе ў паўднёвых раёнах краіны, але без дажджоў не абыдзецца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо сёння ўмовы надвор'я будуць вызначацца паступленнем цёплай паветранай масы з паўднёвага захаду Еўропы, але ва ўсходніх раёнах захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. А гэта абумовіць вялікія кантрасты тэмператур паміж паўночным усходам і паўднёвым захадам краіны. Днём будзе без істотных ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Максімальная тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе Віцебскай і да 20 цяпла па паўднёвым захадзе Брэсцкай абласцей.

А ў сераду да нас зацягне атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы будзе ад плюс 6 градусаў да плюс 12, удзень — 11—18 цяпла. Па паўночным усходзе краіны тэмпературны фон будзе ніжэйшы: уначы 3—5 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 10 градусаў. У чацвер наша краіна апынецца ў вобласці павышанага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература ўначы складзе 4—9 цяпла, удзень будзе ў асноўным плюс 12—18 градусаў, толькі па паўночным усходзе краіны ўсяго плюс 10—11 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы пераважна без ападкаў, удзень атмасферны фронт абумовіць у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 да 9 градусаў цяпла, удзень — у асноўным ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны цяплей — плюс 15—16 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Яшчэ трохі пагрэемся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».