Вы тут

У Мінску прайшла выстава-кірмаш «Млын»


У самы разгар восеньскага сезону таленавітыя майстры і дызайнеры прадставілі свае работы на выставе-кірмашы "Млын", якая прайшла гэтымі днямі ў Мінску. Нібы сама восень-самабранка, выстава-кірмаш сустрэла сваіх гасцей сапраўдным багаццем рукатворных цудаў. Выстава прапанавала работы больш як 500 майстроў і дызайнераў з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежжа. У праграме восеньскай былі выставы паказы і дэфіле, разнастайныя майстар-класы і цэлы россып унікальных прадметаў інтэр'еру. Да цёмных зімовых вечароў яшчэ далёка, але час падумаць, як зрабіць іх цікавымі і незвычайнымі. На выставе-кірмашы для гэтага знайшлося ўсё: ад велізарнага выбару тавараў для творчасці да каштоўных парад прызнаных майстроў.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.