Вы тут

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску будуць працаваць пяцёра вядучых


Арганізатары 16-га міжнароднага песеннага конкурсу назвалі імёны вядучых дзіцячага “Еўрабачання-2018”. Так, генеральны прагон і фінальнае шоу на сцэне “Мінск-Арэны” правядуць вядучы навінаў і праграм на канале “Беларусь 1” Яўген Перлін, неаднаразовая фіналістка нацыянальных адбораў на дзіцячае “Еўрабачанне” Зена (Зіна Купрыяновіч) і ўдзельніца леташняга конкурсу Хелена Мерааі. А на цырымоніі адкрыцця творчага форуму, якая пройдзе 19 лістапада ў НВЦ “БелЭкспа”, будзе працаваць тандэм Дзяніса Дудзінскага і Ганны Квілорыя.


Як паведамілі “Звяздзе” ў Белтэлерадыёкампаніі, усе вядучыя, таксама як і прадстаўнік нашай краіны Даніэль Ястрэмскі, наведваюць шматлікія рэпетыцыі і ўдасканальваюць сваю размоўную англійскую. Больш падрабязна пра тое, як адбываўся кастынг вядучых і чаму з дзясяткаў прэтэндэнтаў выбралі менавіта гэту пяцёрку, а таксама эксклюзіўныя рэпартажы з закулісся шоу, інтэрв’ю з усімі канкурсантамі гледачам абяцаюць распавесці ў тэлевізійных “Дзённіках “Дзіцячага Еўрабачання-2018”, першая серыя якіх выйдзе ў эфір ужо 28 кастрычніка.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прадастаўлены Белтэлерадыёкампаніяй

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.