Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Зараз ваш час, якім бы далёкім ад ісціны гэта сцвярджэнне вам ні здавалася. Усё валіцца з рук — не апускайце іх, паспрабуйце яшчэ раз. Не спраўдзілася чарговае чаканне — не страшна, яшчэ не ўсё страчана. У выніку да канца тыдня зразумееце, што перарабілі плойму спраў, і дасягнулі таго, пра што не смелі і марыць у яго пачатку. Серада і субота — удалыя дні для творчых зносін і любоўных спатканняў. Нядзеля можа аказацца днём атрымання важнай інфармацыі і раскрыцця тайнаў.


ЦЯЛЕЦ. Не варта спяшацца, спроба пераадолець перашкоду з наскоку можа прывесці толькі да траўмаў — як фізічных, так і маральных. Лепш знайсці спосаб абысці бар'еры. Вельмі значную ролю будуць адыгрываць адносіны начальнік — падначалены. У сераду непажадана пачынаць штосьці новае або значнае. Абмяжуйцеся дробнымі справамі і паспрабуйце засцерагчы сябе ад непрыемных сустрэч. У чацвер і пятніцу дасягнеце бліскучых вынікаў.

БЛІЗНЯТЫ. Адна з важных задач тыдня — паступова зніжаць працоўную і эмацыянальную нагрузку і пачынаць аднаўляць свой энергетычны патэнцыял. Пры жаданні атрымаецца перайсці на свабодны графік. Лепш генерыраваць менш ідэй, затое незвычайных і крэатыўных. Вашы намаганні прынясуць жаданы вынік, прычым ён будзе заўважны ўсім. Ваш аўтарытэт у начальства падвысіцца. Суботу варта выкарыстаць на стварэнне гарманічнай атмасферы ў сям'і.

РАК. Варта пазбягаць стрэсаў, якія могуць падарваць душэўную раўнавагу. Вы доўга і карпатліва працавалі, зараз можа з'явіцца магчымасць атрымліваць асалоду ад сваіх дасягненняў і поспехаў. Можаце разлічваць на дапамогу сяброў і блізкіх. У сераду чакайце навін з рамантычнай сферы жыцця. У чацвер адстойвайце свае інтарэсы. У выхадныя паспрабуйце аддаць больш увагі блізкім людзям.

ЛЕЎ. Паспрабуйце спыніцца на чымсьці пэўным і ідзіце да канца, нават калі сумняваецеся. Сітуацыя на рабоце зменіцца да лепшага, толькі не перастарайцеся з арыгінальнасцю. У панядзелак і аўторак, увасабляючы грандыёзныя планы ў жыццё, рызыкуеце дзейнічаць, як слон у пасуднай краме. Знізьце абароты. У пятніцу лепш не планаваць нічога сур'ёзнага, а дазволіць сабе невялікі адпачынак. У выхадныя можаце сутыкнуцца з каварствам і нават здрадай.

ДЗЕВА. Упэўненасць у сваіх сілах і добразычлівасць начальства паспрабуйце выкарыстоўваць для пераадолення складанасцяў у прафесійнай сферы. Пажадана зрабіць гэта максімальна бесканфліктным шляхам, хай нават ён і зойме больш часу. Добры перыяд для новых захапленняў. Важна стварыць для сябе камфортнае асяроддзе, якое дазваляе аптымістычна глядзець на свет.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вы будзеце падсвядома імкнуцца да ўдзелу ў разнастайных авантурах. Невядома, ці будзе гэтая рызыкоўная дзейнасць апраўданая дасягненнем мэты. Аднак мноства незабыўных перажыванняў гарантавана. У сярэдзіне тыдня не чакайце добрых навін, цяпер у вашым жыцці ўсё занадта сумбурна і няўстойліва. У чацвер зможаце згладзіць практычна любыя вуглы. Сямейныя спрэчкі на адцягненыя тэмы ў суботу могуць стацца неканструктыўнымі і занадта эмацыянальнымі.

СКАРПІЁН. Тыдзень можа наглядна прадэманстраваць вашы ўнутраныя комплексы. Што ж, тым лягчэй будзе з імі змагацца. І вас чакае поспех у гэтай справе. Вельмі хутка адчуеце гармонію са светам, задавальненне ад працы і зарплаты. Зможаце хутка дамагчыся сваёй мэты, скарыўшы начальніка цікавай ідэяй. З'явіцца магчымасць пазбавіцца ад многіх праблем, трэба толькі верыць у сябе.

СТРАЛЕЦ. Няхай ваша сціпласць абмяжуецца тым, што не будзеце занадта шмат расказваць пра свае дасягненні. Не бойцеся прымаць рашэнні, браць на сябе адказнасць. Верце сваім пачуццям, не такім важным будзе вынік, як сама ваша рашучасць. У аўторак пастарайцеся не спрачацца з начальствам, гэта можа прывесці да сур'ёзнага канфлікту. У чацвер ёсць верагоднасць павышэння на пасадзе.

КАЗЯРОГ. Давядзецца праявіць дыпламатычнасць, не варта ўрывацца ва ўнутраны свет навакольных людзей без запрашэння. У аўторак занадта хуткае выкананне вашых жаданняў павінна насцярожыць, хутчэй за ўсё, за гэта прыйдзецца чымсьці
заплаціць. Не выключана, што вас проста завабліваюць у пастку. Другая палова тыдня можа стацца прыдатным момантам для карэкціроўкі сямейнага бюджэту, зможаце значна папоўніць фінансавыя запасы.

ВАДАЛІЎ. Рабочыя праблемы на гэтым тыдні паспяхова вырашацца, так што не варта занадта хвалявацца з гэтай нагоды. Актыўная дзейнасць і самадысцыпліна дапамогуць адкрыць перад вамі новыя перспектывы. У сераду і чацвер безуважлівасць можа прывесці да забыўлівасці і спазненняў. Каб гэтага пазбегнуць, усю важную інфармацыю лепш дзе-небудзь фіксаваць. Дазвольце сабе ўзбагаціцца новымі ўражаннямі ў выхадныя — схадзіце ў госці, на канцэрт.

РЫБЫ. Вы нарэшце адчуеце энергію замест апатыі, што дазволіць прыняць удзел у рознапланавых праектах і вырашэнні самых незвычайных пытанняў, пра якія вы нават і думаць не маглі. Багацце ідэй дапаможа праявіць сябе ў якасці лідара, заадно раскрыўшы вашы арганізатарскія здольнасці. Тыдзень будзе насычаны кантактамі, паездкамі, сустрэчамі і зносінамі. У выхадныя дні абавязкова знайдзіце час для старых сяброў і пагаварыце з імі шчыра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».