Вы тут

Разынкі на абрусе ў альтанцы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

абру́с — тэкстыльны выраб, якім засцілаюць стол;

пачва́ра — казачная, жудасная істота;

мармыта́ць — гаварыць невыразна;

грэ́баваць — выражаць агіду да чаго-небудзь;

разы́нкі — сушаныя ягады вінаграду;

альта́нка — летняя пабудова для адпачынку;

задаваць тон — паказваць прыклад у чым-небудзь, станавіцца ўзорам для іншых. Беларускія адпаведнікі: весці рэй, правіць баль, трымаць лейцы. Рускія: делать погоду, играть первую скрипку;

на жабін скок — 1) вельмі мала; 2) вельмі малы (па даўжыні, плошчы). Беларусы яшчэ скажуць: з камароў нос, з макава зерне. Рускія: курам на смех, капля в море.

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».