Вы тут

У Мінску адкрылі выставу «Мастацтва Шакаладу»


З 25 кастрычніка па 8 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава «Мастацтва Шакаладу».


У рамках сусветнага тура знакамітая выстава наведала больш як 20 гарадоў свету і прыцягнула звыш мільёна наведвальнікаў. Цяпер жыхарам і гасцям Мінска прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з сапраўдным Мастацтвам Шакаладу, а таксама навучыцца тварыць шакаладныя цуды сваімі рукамі, узяўшы ўдзел у майстар-класах. Канцэпцыя выставы – watch, touch, play, feel, shoot, smell азначае поўнае пагружэнне ў свет шакаладу.

Дзівосныя шакаладныя экспанаты і кампазіцыі, спецыяльная шакаладная 3D-фотазона, шакаладная гульнявая зона, шакаладныя майстар-класы, адукацыйны вопыт і многае іншае на выставе «Мастацтва Шакаладу». The Art of Chocolate International – гэта кампанія, якая ведае, што шакалад – гэта не толькі салодкі і смачны прадукт. Шакалад – гэта дзіўны матэрыял, закліканы зрабіць наш свет больш добрым і прыгожым.

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.