Вы тут

Праект школьнай медыяцыі ўжо мае практычныя вынікі


Вырашаць канфлікты мірам карысна і дарослым, і дзецям, асабліва калі з праблемамі непаўналетніх і іх спрэчкамі дапамагае справіцца юны медыятар, а не сур'ёзны дарослы. Праект школьнай медыяцыі «Вучымся разумець адзін аднаго», які тры гады таму пачаўся ў некалькіх сталічных школах, ужо мае практычныя вынікі. Ва ўстановах адукацыі запрацавалі школьныя службы медыяцыі, дзе ўсе ўдзельнікі — вучні, колькасць падлеткавых праблем, накшталт цкавання аднакласнікамі і іншых непрыемных з'яў, значна скарацілася, а ў ВНУ рыхтуецца да выкладання курс па медыяцыі.


Карысць такога пачынання і эфектыўнасць працэдуры медыяцыі ў вырашэнні спрэчак на ўзроўні краіны падкрэсліваюць не толькі ўдзельнікі праекта, а і прадстаўнікі розных ведамстваў, якія паспрабавалі гэты працэс на практыцы.

— Дзякуючы пашырэнню практыкі выкарыстання медыяцыі зараджаюцца працэсы, якія ў будучыні дазволяць паляпшаць грамадскія адносіны і ствараць спрыяльны асяродак для развіцця асобы, — заўважыў Валерый МІЦКЕВІЧ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Саюза юрыстаў Беларусі. — Замена фармальных карных метадаў рэагавання на канфлікты з удзелам непаўналетніх механізмамі аднаўленчага правасуддзя выклікае цікавасць у розных прафесійных суполках: юрыстаў, псіхолагаў, канфліктолагаў. Гэтая работа асабліва важная тым, што тут задзейнічана асаблівая катэгорыя грамадзян — дзеці і падлеткі, якія не заўжды гатовыя гаварыць пра свае праблемы з настаўнікамі, бацькамі і тым больш міліцыяй.

Ён дадаў, што прыхаваныя крыўды ў дарослым жыцці могуць не толькі сапсаваць характар, але і прывесці да больш сур'ёзных праблем, таму на школьную медыяцыю ўскладаюцца асаблівыя надзеі не толькі ў плане аздараўлення псіхалагічных абставін, але і выхаваўчага механізму і прафілактыкі канфліктаў з законам.

— Дзеці часта стараюцца ўтаіць ад дарослых свае праблемы, мяркуючы, што разбяруцца самі. Праводзячы ў школах такую сур'ёзную работу, Цэнтр медыяцыі і права вучыць дзяцей міратворчай функцыі. І ў дарослым жыцці ўменне вырашаць канфлікты ім спатрэбіцца, — мяркуе Мікалай СТАРАВОЙТАЎ, намеснік міністра юстыцыі Беларусі.

Дзеці пасля ўдзелу ў медыяцыі, як правіла, знаходзяць агульную мову і вырашаюць канфлікт.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Найкарацейшы шлях да справядлівасці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.