Вы тут

Сляпы лес


Сляпы лес

Густ - гэта, у першую чаргу, уменне бачыць прыгожае. Здольнасць (а)цаніць прыгажосць -- у людзях, рэчах, гісторыях... Ori and the Blind Forest (англ. Оры і Сляпы Лес) – платформер, распрацаваны Moon Studios у 2015 годзе – казка дзіўнай прыгажосці. Мы гуляем за Оры, асірацелага ляснога духа, і яго эфемернага кампаньёна Сейн. Цемра ахінула родны лес Оры: цёмны дух забраў сэрца Дрэва Жыцця, і чароўны лес пачаў вянуць. Забруджваецца вада, дрэвы не квітнеюць, усё навакол памірае і абрастае шыпамі. Разам з Сейнам, які ведае, чым дапамагчы лесу, Оры адпраўляецца ў падарожжа, каб вылечыць родны кут ад цемры і гнілі.

Застаючыся займальнай гульнёй, Ori and the Blind Forest распавядае кранальную гісторыю, здольную расчуліць да слёз. Пяшчотная, амаль заспакаяльная, Ori -- пасланне, поўнае любові да прыроды і навакольнага асяроддзя. Любові да жыцця і да дзён, што нясуць радасныя клопаты.

Музычнае суправаджэнне гульні настройвае на адпаведны лад і арганічна дапаўняе карцінку чароўнага лесу. Літаральна кожную гадзіну Оры авалодвае новымі навыкамі, і досыць прамалінейны гульнявы працэс не дакучае, толькі зацягвае гульца ў атмасферны свет Сляпога Лесу. Зацягвае да такой ступені, што з ім потым не хочацца развітвацца: ён нібы калыханка пасля стомнага восеньскага дня. Супакойвае, закалыхвае і проста дзівіць сваёй шчырай прыгажосцю ўручную прамаляваных лакацый – меланхалічных, сакавітых, сардэчных.

Ori and the Blind Forest – такая гульня, якая, магчыма, не ўзбударажыць мозгаўзрывальнымі сюжэтнымі паваротамі ці складанымі адносінамі паміж персанажамі, але яна пакідае пасля сябе прыемнае адчуванне насычанасці. Задавальнення. Усё на сваім месцы: і гісторыя, расказаная самім Дрэвам Жыцця, і геймплэй, які можа спадабацца нават тым, хто не любіць платформеры. Гэта гульня зроблена з сэрцам – і вялікім густам.

Валерыя ДЗЯТКОВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.