Вы тут

Старшыню Жодзінскага гарвыканкама падазраюць у карупцыі


Распачата крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Жодзінскага гарвыканкама, паведамілі ў Следчым камітэце.


"Следчым камітэтам па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта", - праінфармавалі ў СК. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Расследаванне справы даручана галоўнаму ўпраўленню па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. "Цяпер вырашаецца пытанне аб ужыванні да службовай асобы меры стрымання. Следчыя і супрацоўнікі ГУБАЗіК усталёўваюць абставіны ўчыненага злачынства", - распавялі ў СК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».