Вы тут

«Як сама царыца!..»


Пра сёлетнюю восень — аксамітную, надзіва цёплую і прыгожую — залатую! — так і хочацца сказаць словамі нашага песняра Янкі Купалы: «Як сама царыца ў залатой кароне...» Даўно прырода не пеставала нас такой шчодрай на фарбы і сонца восенню. Кожны кастрычнік я выпраўляюся на своеасаблівыя агледзіны не толькі ў навакольныя скверы, але і ў вядомыя ў сталіцы і краіне паркі: Лошыцкі і парк Радзівілаў у Нясвіжы. Вось і сёння яны зноў мяне паклікалі пад свае залатыя шаты, прымусілі блукаць па старажытных шапаткіх алеях, удыхаць гаркавы водар лістоты. А яшчэ ўслухоўвацца ў вясёлыя галасы людзей, здымаць усмешкі на іх шчаслівых тварах, заглядацца на залатыя вяночкі на дзіцячых і дзявочых галоўках. Сёлетняя восень шчодра папоўніла маю калекцыю новымі здымкамі царыц у залатых каронах.


Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.