Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў Br963,60


Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні 2018 года склала Br963,6, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У жніўні гэты паказчык дасягаў Br987,5.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за верасень склала Br1319,5 (тэмп росту да верасня 2017 году - 109,1%). У Мінскай вобласці яна дасягнула Br954,1 (107,6%), у Гомельскай - Br880,9 (110,7%), Брэсцкай - Br843,7 (110,1%), Гродзенскай - Вr837,4 (109,3% ). Сярэдні заробак у Віцебскай вобласці - Br827,7 (110,6%), у Магілёўскай - Br817,2 (108,2%).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні 2018 года па параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года ўзрасла на 12,2%. Самы высокі яе рост адзначаны ў Гомельскай і Віцебскай абласцях (адпаведна на 13,6% і 13,5%), а ў Мінску гэты паказчык найменшы (рост на 11,0%). Рэальная заработная плата за верасень гэтага года ў сярэднім па рэспубліцы склала 109,4% да ўзроўню верасня мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.