Вы тут

Ваенны камітэт АДКБ разгледзіць меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі


Ваенны камітэт АДКБ 26 кастрычніка на пасяджэнні ў Алмаце абмяркуе меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі дзяржаў-членаў арганізацыі, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнятдзінаў.


"Плануецца абмеркаваць абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі і меры, накіраваныя на ўмацаванне калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ", - сказаў прэс-сакратар.

На пасяджэнні начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў праінфармуе членаў Ваеннага камітэта аб ходзе рэалізацыі асноўных напрамкаў развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ і парадку работы па арганізацыі супрацьпаветранай абароны ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.

У мерапрыемстве прымуць удзел начальнікі генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ.

Беларусь далучылася да Дагавора ў снежні 1993 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?