Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць мокры снег ужо ў гэтыя чацвер і пятніцу


У пачатку трэцяй дэкады кастрычнік цешыў нас сонечным надвор'ем, але ўжо ў наступныя суткі яно пагоршыцца, і да канца працоўнага тыдня чакаецца няўстойлівае ветранае з дажджамі, а ў сярэдзіне тыдня магчымы мокры снег, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі з парывістым ветрам. Па паўднёвым захадзе краіны ў другой палове дня чакаецца моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература складзе 5—11 цяпла. У сераду ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў краіны. Чакаецца не вельмі добрае надвор'е, часам ападкі, у асноўным дождж. Па паўднёвым захадзе захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, удзень паветра прагрэецца не больш чым да 3—9 цяпла.

Далей, у чацвер, мы трапім у тыл цыклону, які перамесціцца на цэнтральныя раёны Расіі. А ў многіх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёвым усходзе чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень чакаецца 3—9 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ў асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, уначы і ў ранішнія гадзіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе. Удзень тэмпература ў асноўным складзе 3—9 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах павысіцца да плюс 11 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось вам і мокры снег

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?