На борце японскага касмічнага апарата MercuryMagnetosphericOrbiter, які ўдзельнічае ў даследчай місіі BepiColombo, устаноўлены шматслойныя электрамагнітныя экраны, створаныя спецыялістамі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству.
Як вядома, еўрапейская ракета-носьбіт цяжкага класа Ariane-5 паспяхова стартавала ў ноч з 19 на 20 кастрычніка з касмадрома касмічнага цэнтра ў Французскай Гвіяне. У космас яна вывела апараты даследчай місіі BepiColombo, падрыхтаванай Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA) сумесна з Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў (JAXA) у мэтах вывучэння Меркурыя.
Беларускія вучоныя ўдзельнічаюць у міжнародным касмічным праекце па даследаванні Меркурыя сумесна з Інстытутам касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. У прыватнасці, імі былі створаны электрамагнітныя экраны, якія забяспечваюць надзейную працу абсталявання на борце касмічных апаратаў. Па дадзенай праблематыцы навукоўцы НАН Беларусі актыўна працуюць з “Раскосмасам” — беларускія экраны ўсталёўваюцца на касмічных лятальных апаратах, абараняючы разнастайныя датчыкі і дэтэктары як ад знешніх, так і ад унутраных уздзеянняў. У НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству распрацаваны новыя матэрыялы і тэхналагічныя працэсы фарміравання электрамагнітнай і радыяцыйнай абароны на карпусах прыбораў і элементаў шырокага спектру прызначэння.
Кошт касмічнага праекта BepiColombo (ён атрымаў сваю назву ў гонар італьянскага астрафізіка Джузэпе Каломба) складе 350 млн еўра. Палёт будзе доўжыцца 7,2 года. Прыбыццё ў раён Меркурыя чакаецца ў снежні 2025 года. Навукоўцы чакаюць, што абедзве станцыі змогуць прапрацаваць у ваколіцах Меркурыя сама меней год. Мэты праекту — вывучыць склад паверхні Меркурыя і навакольнага асяроддзя, ацаніць геалагічную гісторыю развіцця планеты, вывучыць хімічны склад паверхні і яе ўнутраную структуру; прааналізаваць паходжанне магнітнага поля і даследаваць яго ўзаемадзеянне з сонечным ветрам. Праграма BepiColombo выконваецца з 2008 года сумеснымі намаганнямі Eўрапейскага касмічнага агенцтва і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.