Выклік ратавальнікам патупіў а палове на пятую гадзіну раніцы: у Беразіне на вуліцы Савецкай у Светлагорску тануў чалавек.
Высветлілася, што мужчына — слесар аднаго з прадпрыемстваў — аступіўся і ўпаў з парапета набярэжнай у ваду на глыбіню трох метраў.
Прыбыўшыя да месца падраздзяленні дасталі пацярпелага з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам “агульнае пераахаладжэнне, алкагольнае ап’яненнне”, паведамілі ў МНС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.