Вы тут

Студэнты падазраюцца ў крадзяжы колаў з аўтамабіля БМВ


У Першамайскае РУУС сталіцы паступіла заява ад грамадзяніна аб прапажы колаў з легкавіка, які быў прыпаркаваны ўздоўж дарогі. Праваахоўнікі ўстанавілі асобы зламыснікаў: гэта студэнты адной з мінскіх ВНУ — хлопцы 18-ці і 19-ці гадоў.


Як было ўстаноўлена, аўтамабіль працяглы час не эксплуатаваўся, на што звярнуў увагу адзін з падазраваных. Малады чалавек прапанаваў свайму сябру — траюраднаму брату — здзейсніць крадзеж колаў з наступным іх продажам. Яны прыехалі да легкавіка ноччу. Багажнік у машыне быў адкрыты, там ляжала запасное кола. Яго зламыснікі адразу перанеслі ў свой транспартны сродак. Далей праз багажнік хлопцы пралезлі ў салон, дасталі там магнітолу і тэлефонную трубку. З дапамогай дамкрата знялі ўсе колы, а замест іх падклалі тратуарную плітку. Дамкрат пасля таксама прыхапілі сабе.

Праз тры дні зламыснікі размясцілі ў інтэрнэце аб’явы аб продажы колаў: адзін хацеў прадаць іх за 600, другі — за 750 рублёў. Але аператыўнікі вылічылі студэнтаў раней, чым тыя паспелі правесці здзелку, паведамілі ў Першамайскім РУУС г. Мінска. За крадзеж хлопцы могуць атрымаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту ці абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.