Вы тут

Мінлясгас падвёў вынікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Чысты лес”


20 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах краіны па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбылася рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Цягам дня валанцёры дапамагалі работнікам галіны добраўпарадкаваць лясны фонд: прыбіралі смецце, прыводзілі ў парадак месцы масавага адпачынку, рыхтавалі да зімоўкі дэндрапаркі, займаліся пасадкай дрэў.


Толькі за суткі сумеснымі намаганнямі работнікаў лесагаспадарчых устаноў і добраахвотнікаў было зроблена наступнае: прыбрана больш за 2,5 тысячы кубаметраў смецця і больш за 5 тысяч кубаметраў засмечанасці; праведзена дапаўненне лясных культур на плошчы 984,6 гектара (1 295 541 дрэва); наведзены парадак ўздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкаваны месцы паблізу мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў і іншых аб’ектаў; у Жлобінскім раёне быў устаноўлены помнік загінуламу пры тушэнні ляснога пажару каля вёскі Лесань супрацоўніку МНС.

Усяго ў добраахвотнай акцыі ўзялі ўдзел 38 819 валанцёраў. Найбольш актыўна яе падтрымалі ў Мінскай вобласці (7 826 добраахвотнікаў). Работа была арганізавана на 2 137 аб’ектах, найбольшая колькасць — 494 — была ў арганізавана ў Гомельскай вобласці.

Міністэрства лясной гаспадаркі выказвае ўдзячнасць усім валанцёрам за праяўленую актыўнасць і нагадвае, што ўдзельнікі акцыі ўсё яшчэ могуць прыняць удзел у конкурсе фотаздымкаў. Для гэтага неабходна размясціць у сацыяльных сетках фота з месца правядзення акцыі з хэштэгам #Чыстылес2018. Аўтары найбольш яркіх і крэатыўных работ атрымаюць памятныя сувеніры — брэндавую прадукцыю Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі ў яе прэс-службе. Пераможцы фотаконкурсу будуць вызначаны цягам тыдня.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.