Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Гораду забаранілі карміць таўстуна

Ва ўстановах англійскага горада Мідлсбра, якія гандлююць ежай навынас, з'явіліся плакаты з партрэтам мясцовага жыхара, які пакутуе на атлусценне. Яны заклікаюць перастаць яго карміць, паведамляе выданне Dаіlу Mіrrоr.


З-за залішняй вагі 27-гадовы Дэрэн Маклінтак па мянушцы Дзібсі не можа вадзіць аўтамабіль і вымушаны плаціць за два месцы, калі лётае на самалёце. Акрамя таго, яму патрабуецца спецыяльнае адзенне, якое каштуе даражэй. «Урачы сказалі, што калі буду працягваць жыць як раней, то доўга не працягну», — кажа ён. Уладальнік мясцовай спартзалы Майк Хінд, які лічыцца адным з найлепшых персанальных трэнераў у Вялікабрытаніі, узяўся бясплатна прывесці яго ў форму. Ён абраў Маклінтака, разгледзеўшы каля тысячы заявак ад іншых ахвотных стаць яго падапечным. Хінд лічыць, што таўстун павінен сачыць за сваёй дыетай. Каб дапамагчы яму справіцца са спакусай, ён надрукаваў плакаты з яго фотаздымкам і раздаў іх ва ўстановах Мідлсбра. «Ратуйце Дзібсі! — абвяшчае надпіс. — Ён гіне ад атлусцення. Не давайце гэтаму чалавеку есці». Маклінтак не крыўдуе. «У мяне ёсць толькі адзін шанц, і я маю намер атрымаць ад яго максімум», — кажа ён.

 


Перапалох з-за вавёркі ў самалёце

Пасажырка авіякампаніі Frоntіеr Аіrlіnеs пранесла ў авіялайнер вавёрку ў якасці эмацыянальнай падтрымкі, у выніку чаго ўсіх пасажыраў прыйшлося эвакуіраваць, паведамляе Nеwshub.

Пры рэгістрацыі на рэйс у аэрапорце Арланда жанчына згадала, што возьме з сабой жывёлу, аднак не ўдакладніла якую. Як толькі яна зайшла ў самалёт са звярком, супрацоўнікі авіякампаніі папрасілі яе пакінуць борт, але яна адмовілася. Тады бортправаднікам прыйшлося выклікаць паліцэйскіх і эвакуіраваць усіх пасажыраў, каб разабрацца з парушальніцай. На тэрмінале жанчыну сустрэў раз'юшаны натоўп пасажыраў, якія злаваліся з-за адкладзенага рэйса. На іх незадаволенасці дзяўчына проста паказала сярэдні палец і крыкнула «Заткніся!» аднаму з тых, хто абураўся.

У ЗША пасажырам дазваляецца праносіць некаторых жывёл на борт у якасці эмацыянальнай падтрымкі, аднак такія правілы распаўсюджваюцца не на ўсіх звяроў. «Мы не дазваляем падарожнікам браць з сабой экзатычных жывёл, уключаючы грызуноў, рэптылій, трусоў, вожыкаў, насякомых, сумчатых палятух, а таксама брудных і звяроў, якія дрэнна пахнуць», — удакладняецца на сайце Frоntіеr Аіrlіnеs.


Камары дапамаглі паліцыі

У амерыканскім населеным пункце Кэмпбелспорт, штат Вісконсін, злодзей не вынес камарыных укусаў і вырашыў здацца паліцыі, паведамляе СBS 58.

Падазраваны скраў алкаголь з прадуктовай крамы і паспрабаваў уцячы на аўтамабілі. У пагоню за ім адправілі паліцэйскую машыну. Даехаўшы да кукурузнага поля, зламыснік выскачыў з аўтамабіля і кінуўся ў гушчар. Але сысці далёка злодзею не ўдалося. Пакуль ён блукаў у кукурузе, яго сталі адольваць камары. Акрамя таго, яму было незразумела, куды ісці далей. У выніку мужчына не вытрымаў, выбраўся з зараснікаў і здаўся паліцэйскаму, які яго праследаваў. Па звестках паліцыі, за мінулы месяц падазраваны здзейсніў некалькі набегаў на крамы і выкраў спіртныя напоі на суму, якая перавышае дзве тысячы долараў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.