Вы тут

Заяўкі на ўдзел у конкурсе інвестпраектаў прымаюцца да 2 лістапада


Па 2 лістапада 2018 года ўключна суб'екты малога прадпрымальніцтва Мінска могуць падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсным адборы інвестыцыйных праектаў, паведамілі ў аддзеле прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: ru.investing.com

Лепшыя праекты атрымаюць дзяржаўную фінансавую падтрымку - субсідыю на пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі:

- у беларускіх рублях - не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця часткі працэнтаў;

- у замежнай валюце - не больш за 0,5 стаўкі па крэдыту.

Пакрыццё адбываецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі ў межах тэрмінаў дзеяння крэдытных умоваў.

Абавязковай умовай для прэтэндэнтаў на дзяржпадтрымку з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.

Парадак і ўмовы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце Мінскага гарвыканкама ў рубрыцы "Прадпрымальніцтва".

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць звяртацца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 8, каб. 413, тэлефоны: 8 (017) 218-02-75, 218-02-70, электронная пошта mgik.ke.pred@minsk.gov.by.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.