Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца жаданне нешта змяніць у сваім жыцці. У дадатак да жадання таксама ў наяўнасці будзе і магчымасць. Так што выкарыстоўвайце гэты шанц. Спрыяльны час для пашырэння сферы дзейнасці, кар'ернага росту, рашэння сур'ёзных прафесійных задач. Не разлічвайце на чацвер — магчымыя розныя няўвязкі і несастыкоўкі. У пятніцу лёс можа падарыць рамантычную сустрэчу. Але не спяшайцеся з высновамі, абдумайце ўсё добра.


ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце рацыянальна размеркаваць сілы на ўвесь тыдзень. Творчасць у адзіноце дазволіць аднавіць энергію. Тыдзень можа закласці трывалы падмурак для кар'ернага ўзлёту. Але давядзецца стаць больш падатлівымі і дыпламатычнымі. У панядзелак магчыма выкананне неверагодных жаданняў. У чацвер пажадана звярнуць увагу на ўзаемаадносіны з калегамі па працы. Калі атрымаецца прыйсці да канструктыўнага пагаднення, з'явіцца шанц хутка завяршыць важны праект.


БЛІЗНЯТЫ. Будзеце схільныя да спантанных дзеянняў. Гэта можа трохі перашкаджаць, аднак вам будзе спадарожнічаць поспех. Вы цяпер актыўныя і пазітыўныя, гатовыя пазнаваць свет і атрымліваць асалоду ад жыцця. Проста неабходна накіраваць магутную энергію ў творча-стваральнае рэчышча, і вас чакае поспех. Вашы крэатыўныя ідэі шмат каму спадабаюцца і прынясуць вам прыбытак.


РАК. Плывіце па цячэнні. Не прыспешвайце падзеі. Лепш праявіць асцярожнасць, несуцішны тэмперамент і гарачлівасць могуць прывесці да сур'ёзных сварак з тымі, хто важны для вас. Аўторак — удалы дзень для пачатку самых вялікіх і важных спраў, якія абяцаюць прыбытак. У чацвер давядзецца шмат працаваць, затое зможаце набыць рэпутацыю сапраўднага прафесіянала.


ЛЕЎ. Аптымізм дазволіць справіцца з любой праблемай. Практычна ўвесь тыдзень, за выключэннем чацвярга, вам будзе спадарожнічаць удача, якая дазваляе віртуозна пераадольваць перашкоды. Тыдзень спрыяе карысным знаёмствам і атрыманню важнай інфармацыі. У сераду парайцеся са сваёй сям'ёй, калі давядзецца прымаць сур'ёзнае рашэнне. У нядзелю будзе карысна і прыемна пагутарыць з сябрамі.


ДЗЕВА. Работа будзе ісці лёгка і цікава. Паспрабуйце нават на самай важнай нарадзе заставацца прыемным суразмоўнікам, а не нудным лектарам. Удзяляйце больш увагі дзелавым партнёрам. Калі вы працуеце ў адным калектыве з актыўнымі людзьмі, то дамагчыся поспеху, асабліва нагэтым тыдні, будзе даволі проста. У аўторак будзьце асцярожныя, не давайце падстаў для плётак. У выхадныя паспрабуйце змяніць абстаноўку, новыя ўражанні пойдуць на карысць.


ШАЛІ. У вас відавочна наспяваюць унутраныя перамены, і пакуль новае аблічча недакладнае, устрымайцеся ад шчырых размоў нават з сябрамі і блізкімі людзьмі. Не ў вашых сілах паўплываць на ход падзей, але зможаце падрыхтаваць сябе да любых нечаканасцяў, і ўчарашнія апаненты могуць стаць надзейнымі саюзнікамі. Найбольш спрыяльныя дні на гэтым тыдні — панядзелак і аўторак, неспрыяльнай можа апынуцца серада.


СКАРПІЁН. Вы слаўна папрацавалі, так што зараз самы час павесяліцца і адпачыць так, як вам гэтага хочацца. Скіньце стомленасць ад працы, дазвольце сабе расслабіцца. Творчы ўздым і добры настрой не пакінуць вас увесь тыдзень, скарыстайцеся гэтым удалым спалучэннем. Зрэшты, у вас будзе час і на тое, каб падумаць пра сэнс жыцця і адкрыць новае значэнне звыклых рэчаў.


СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня вас можа чакаць часовае зацішша на рабоце, затое з'явіцца нашмат больш часу для наладжвання асабістага жыцця і сяброўскіх зносін. Толькі не будзьце залішнекрытычныя, не цісніце на людзей. У чацвер не мітусіцеся і паспрабуйце не даваць абяцанняў, будзе вельмі цяжка іх выканаць. У выхадныя дні асаблівае значэнне набудзе знешні выгляд — пажадана заняцца добраўпарадкаваннем дома або абнаўленнем гардэроба.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні ёсць рызыка заблытацца ў паказаннях і ў тым, каму і што вы абяцалі. Стрымайце палёт фантазіі, не маніце і не перабольшвайце. У другой палове тыдня могуць быць праблемы з пунктуальнасцю, як па вашай ўласнай віне, так і па не залежных ад вас прычынах — гэта варта ўлічваць, выпраўляючыся на важныя сустрэчы. У зносінах з раднёй неабходна набрацца цярпення і паспрабаваць пазбегнуць канфліктаў.


ВАДАЛІЎ. Спрыяльны тыдзень для пераходу да новага віду дзейнасці і для кар'ернага росту. У пачатку тыдня вы здольныя пабудаваць найскладанейшую камбінацыю дзеля дасягнення мэты, якая ніяк не жадае паддавацца. Зацятасці павінна хапіць, але вынік можа злёгку расчараваць. У панядзелак рабіце толькі тое, што атрымліваецца само сабой. У пятніцу не варта заводзіць адкрытыя размовы нават з блізкімі людзьмі. У выхадныя будзьце асцярожныя, бо любая дробная сварка пагражае перайсці ў зацяжны канфлікт.


РЫБЫ. На гэтым тыдні будзеце настолькі энергічныя і аптымістычныя, што перашкод для вас наогул не будзе існаваць. Вы проста змецяце іх са свайго шляху. Магчыма з'яўленне перспектыўных дзелавых партнёраў. Паспрабуйце іх не празяваць. Зараз добры час для эксперыментаў. Але не захапляйцеся, усё добра ў меру. Калі вашы блізкія чагосьці не разумеюць, пачакайце, пакуль яны самі папросяць у вас тлумачэння або парады. У выхадныя вам проста неабходны актыўны адпачынак. Пажадана — у добрай кампаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?