Вы тут

Не ляціць кажан на рунь


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


кажа́н — лятучая мыш;

наро́г — частка плуга, якая падразае зямлю знізу;

рунь — зялёныя ўсходы азімых пасеваў.

Перабіраць костачкі — абгаворваць каго-небудзь, распаўсюджваць плёткі. Беларускія адпаведнікі: мянціць языком, перамываць костачкі. Рускі: молоть языком.

Сядзець на хлебе і вадзе — жыць вельмі бедна, галадаць. Беларусы яшчэ скажуць: класці зубы на паліцу, ляскаць зубамі. Рускія: сосать лапу.

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?