Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Агні вялікай вёскі»

TV1000Ru, 24—28 кастрычніка

Вясковаму кінатэатру «Радзіма» пагражае знішчэнне — яго літаральна зруйнуюць, калі толькі не здарыцца цуд. Напрыклад, паспяховая прэм'ера. Забяспечыць яе спрабуе адчайны кінамеханік Федзя, дзяўчына-каратыстка Жэня і акцёр Дзмітрый Дзюжаў. Праўда, апошні пра гэта яшчэ не ведае. Што атрымалася ў выніку? Камедыя карыкатур ад сына праслаўленага рэжысёра Аляксея Учыцеля, якая даводзіць, што галоўным мастацтвам па-ранейшаму застаецца кіно.


«Без тэрміну даўнасці»

«Беларусь 2», з 22 кастрычніка

Дэтэктыўны серыял з 25 частак — расійская версія сусветна вядомага амерыканскага серыяла «Дэтэктыў Раш». Група аператыўных работнікаў Маскоўскага крымінальнага вышуку на чале са следчым Ганнай Шатровай займаецца, на першы погляд, дзіўнай працай — расследуе «мёртвыя справы» з архіва. Насамрэч факты, якія ўсплываюць праз шмат гадоў, і новыя тэхнічныя магчымасці дазваляюць, нарэшце, аднавіць справядлівасць і паставіць кропку не ў адной заблытанай крымінальнай гісторыі з мінулага...


«Вінаватыя зоркі»

ТБ3, 28 кастрычніка

Экранізацыя аднайменнага рамана Джона Грына, які расчуліў мільёны сэрцаў, і не толькі жаночых, па ўсім свеце. Хейзел хворая на рак, і нягледзячы на рэмісію, не адчувае ніякай радасці. У групе падтрымкі дзяўчына пазнаёмілася з Агастусам Уотэрсам, у якога з-за хваробы ампутаваная нага, і паступова закахалася ў яго. Маладая пара выправілася ў рамантычнае падарожжа, якое дапамагло ім зразумець, што сэнс і глыбіню жыцця можна адчуць на любым яго адрэзку.


«Грамадзянка Кацярына»

«Беларусь 1», 27 кастрычніка

Маладая мастачка Кацярына пераязджае з Малдовы ў Маскву і каб выжыць у вялікім горадзе бярэцца за любую работу: афіцыянтка, прыбіральшчыца, пасудамыйка. Але ёй трэба як мага хутчэй атрымаць грамадзянства, каб аформіць апеку над сваёй малодшай сястрой. Таму дзяўчына рашаецца на фіктыўны шлюб, аднак у хуткім часе нечакана для самой сябе разумее, што яна і насамрэч закахалася ў «несапраўднага» мужа.


«Дом на ўзбочыне»

«МІР», 23 кастрычніка

Позна ўначы сямейная пара вяртаецца дамоў у горад па мокрай шашы — і, як на бяду, Аляксандр не спраўляецца з кіраваннем і наязджае на адзінокага мінака. Жонка ўгаворвае яго пакінуць пацярпелага каля пасялковага шпіталя і вярнуцца дадому. У гэтага здарэння няма іншых сведак, але згрызоты сумлення не даюць галоўнаму герою жыць як раней. Пазней ён вяртаецца ў пасёлак, каб даведацца пра лёс пацярпелага і, магчыма, інкогніта яму дапамагчы — і высвятляе, што няшчасны ў коме...

Загаловак у газеце: Кіно па алфавіце

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.