Вы тут

Кнігу пра Трасцянец прэзэнтуюць у Мінску 23 кастрычніка


Кнігу "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы" прэзентуюць у Мінску 23 кастрычніка, паведаміла БЕЛТА галоўны рэдактар ​​выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Ларыса Языковіч.


Навукова-папулярнае выданне распавядае пра страшныя падзеі, якія адбываліся ў 1941-1944 гадах каля вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. "Тут існавала найбуйнейшая на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Савецкага Саюза нацысцкая "фабрыка смерці". Яе ахвярамі сталі 206,5 тыс. ваеннапалонных і мірных жыхароў Беларусі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі і іншых краін. У зборніку можна ўбачыць шмат архіўных фатаграфій і рэдкіх дакументаў, знайсці інфармацыю аб даваенным жыцці і насельніцтве вёсак Малы і Вялікі Трасцянец", - сказала Ларыса Языковіч.

Кніга пра Трасцянец - адно з выданняў серыі пра месцы смутку і гістарычнай памяці краіны. "У пачатку года ўбачыла свет кніга "Хатынь". Выданне аб Трасцянцы атрымалася яшчэ больш наглядным. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны мы плануем падрыхтаваць яшчэ некалькі кніг, напрыклад, аб Мінскім гета і іншых лагерах смерці", - адзначыла галоўны рэдактар.

Прэзентацыя кнігі "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы" пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».