Вы тут

У Беларусі выбралі песні для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрагульняў


Журы падвяло вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.


Пераможцам стала кампазіцыя "Winners" Леаніда (музыка) і Аляксея (словы) Шырыных. Другое месца заняла песня Bright year, bright you (музыка Яўгена Алейніка, словы Святланы Гераськавай). Трэцяе ў братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных (група "Litesound"), якія прадставілі на конкурс кампазіцыю "Champion".

У склад журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінкультуры, Мінспорту, Белтэлерадыёкампаніі.

Аўтарам музыкі і слоў будуць выплачаныя грашовыя прэміі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».