Вы тут

Беларусь і Чарнагорыя плануюць спрасціць узаемныя паездкі грамадзян


Беларусь і Чарнагорыя плануюць спрасціць узаемныя паездкі грамадзян. На гэта накіраваны адпаведны Указ №413 "Аб заключэнні міжнароднага дагавора", які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

З 2009 года паміж Беларуссю і Чарнагорыяй дзейнічае міжурадавае пагадненне, якое прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і знаходжанне грамадзян аднаго боку на тэрыторыі іншай тэрмінам да 30 дзён. У цяперашні час наспела неабходнасць актуалізацыі палажэнняў гэтага пагаднення ў мэтах спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян. Мяркуецца адмова ад афармлення дакументаў, якія пацвярджаюць мэту такіх паездак (турыстычнага ваўчара, запрашэння, медыцынскай даведкі).

Заключыць адпаведнае пагадненне плануецца шляхам абмену нотамі. Указам ухвалены адпаведны дакумент беларускага боку. Міністэрству замежных спраў даручана ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні пагаднення.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.