Вы тут

Століншчыну накрыла смогам з-за палаючых ва Украіне тарфянікаў


Жыхары Столінскага раёна пакутуюць ад дыму і паху гару, якія прыносіць ветрам з тэрыторыі Украіны.


Якасць паветра пагоршылася ў раёне ў апошнія некалькі дзён, пры гэтым на тэрыторыі Століншчыны ніводнага ляснога пажару супрацоўнікі МНС не зафіксавалі.

"На тэрыторыі раёна ў цяперашні час дзеючых ачагоў гарэння на тарфяніках няма", - цытуе словы начальніка Столінскага РАНС Аляксандра Мінчыка "Медыя-Палессе".

Паведамляецца, што дым нясе з боку Украіны - там з-за цёплага і сухога надвор'я пачаліся пажары ў лясных масівах і на тарфяніках.

Зараз на сумежнай тэрыторыі непадалёку ад беларускай мяжы ёсць як мінімум дзесятак ачагоў узгарання - паблізу населеных пунктаў Вялікі Чарамель, Вежыца і Старое Сяло.

Чакаецца, што сітуацыя са смогам на Століншчыне зменіцца ўжо ў бліжэйшыя выходныя: сіноптыкі абяцаюць змену напрамку ветру і пахаладанне з ападкамі.

"Медыя-Палессе"

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.