Вы тут

У «біяграфіі» беларускага камсамола — некалькі знакавых дат


Выдавецкі дом «Звязда» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі падрыхтаваў да выдання кнігу «У рытме імклівых гадоў. Нарысы гісторыі камсамола Беларусі», прысвечаную 100-годдзю з дня ўтварэння ВЛКСМ. На 280 старонках аўтарскі калектыў (на падставе дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў) радок за радком прыгадвае вехі станаўлення і развіцця маладзёжнага руху вялікай краіны.


Мно­гія і за­раз за­хоў­ва­юць свой кам­са­моль­скі бі­лет як рэ­лік­вію.

У пачатку выдання адзначаецца, што для Беларусі юбілейная дата важная асабліва, паколькі камсамол — равеснік сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А далей аўтары — вядомыя вучоныя і публіцысты — працягваюць аповед пра гісторыю маладзёжнай арганізацыі... інтрыгай, пра якую, магчыма, і не кожны чытач ведае.

«Пачнём з нечаканага факта. У беларускага камсамола адразу некалькі дзён нараджэння! Як так атрымалася? Мяркуйце самі. 29 кастрычніка 1918 года — пачатак работы І Усерасійскага з'езда саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, легендарная дата, якую адзначаюць камсамольцы ўсіх пакаленняў і розных рэгіёнаў некалі адной вялікай краіны. Але саюзныя рэспублікі мелі і свае асаблівасці, спецыфіку, святы. Камсамол БССР таксама абзавёўся індывідуальным (калі так можна сказаць пра вялікую грамадскую арганізацыю, дзе ўсе лёсы ў адзін зліты) днём нараджэння — 24 верасня. Гэта дата звязана з І з'ездам Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, які адбыўся ў 1920 годзе» — чытаем у выданні.

«Але і гэта яшчэ не ўсё... У першыя паслярэвалюцыйныя гады беларускія камсамольцы адлічвалі пачатак свайго саюза з 15 снежня 1918 года, калі ў Мінску, вызваленым ад нямецкіх акупантаў, была заснавана гарадская арганізацыя камсамола. А ў 1990 годзе, на ХІІ пленуме ЦК ЛКСМБ, вырашылі, што сапраўдны старт вялікаму маладзёжнаму руху быў дадзены 25 снежня, калі ў Смаленску ў тым жа 1918 годзе адкрыўся І абласны з'езд камсамольскіх арганізацый Заходняй Камуны.

Уз­на­га­ро­ды ма­ла­дзёж­най ар­га­ні­за­цыі  заў­сё­ды лі­чы­лі­ся па­чэс­ны­мі.

Зрэшты, аб усім па парадку... Ужо першае пакаленне камсамольцаў з гонарам прызнавала, што ў справе аб'яднання маладых людзей яны не першапраходцы. ЦК камсамола Беларусі, адзначаючы пяцігоддзе сваёй арганізацыі, канстатаваў: «Ёсць у нас свае папярэднікі — гэта тыя падлеткі, юнакі, якія ў гады да рэвалюцыі былі ўдзельнікамі сутычак, дэманстрацый, гэта тыя падлеткі, гэта тыя юнакі, якія складалі першыя юнацкія арганізацыі ў нашым краі». Але традыцыі маладзёжнага руху ў нашай краіне яшчэ больш даўнія. Розныя маладзёжныя вучнёўскія і студэнцкія арганізацыі ствараліся ў сценах Полацкага калегіума, Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, кадэцкіх карпусоў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі...»

Пасля грамадзянскай вайны — ліквідацыя непісьменнасці, будоўлі першых пяцігодак... Гераічная барацьба камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны... Пасля Перамогі яны змянілі вінтоўкі і кулямёты на кельмы і рыдлёўкі: пачалося аднаўленне мірнага жыцця... Ударныя маладзёжныя будоўлі, засваенне цаліны, студэнцкія атрады, БАМ... Хваля бурных перамен 1980—1990 гадоў... На змену савецкаму камсамолу прыходзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які падхапіў і прадоўжыў найлепшыя традыцыі з мінулага сваіх папярэднікаў...

Упершыню за больш чым трыццаць гадоў калектыў аўтараў вырашыў прааналізаваць той шлях, які прайшла вядучая маладзёжная арганізацыя. Большасць з іх маюць уласны вопыт працы ў камсамоле ці БРСМ. «Хутчэй за ўсё, гэта толькі пачатак вялікай работы па асэнсаванні і аналізе гісторыі маладзёжнага руху ў нашай краіне. Наперадзе яшчэ не адна публікацыя і кніга» — абяцаюць аўтары калектыўнага выдання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.