Вы тут

На кірмашы каля "Чыжоўка-Арэны" сваю прадукцыю прадставіць Гомельшчына


Чарговы сталічны сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе каля "Чыжоўка-Арэны" 20 і 21 кастрычніка, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: 9months.ru

На гэты раз сваю фірмовую прадукцыю прадставяць прадпрыемствы і фермерскія, рыбаводныя гаспадаркі Гомельскай вобласці. Сярод іх - ААТ "Гомельскі мясакамбінат", ААТ "Жлобінскі мясакамбінат", ААТ "Калінкавіцкі мясакамбінат", УП "Мазырскія малочныя прадукты", ААТ "Гомельская птушкафабрыка", ААТ "Гомельхлебпрам", ААТ "Чырвоны Мазыранін", ААТ "Спартак", Гомельскі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент тавараў.

Кірмаш будзе працаваць з 9:00 да 16:00.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.