Вы тут

Творчы вектар


У музеі «Замкавы комплекс “Мір”» у межах праекта, прысвечанага разуменню ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, працуе мастацкая выстаўка «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці».


Праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».

Ключавым для ідэі праекта ўзята паняцце «вектар». Гэта метафара выбару чалавекам шляху ад пэўнага пункта адліку. У праекце маладых беларускіх творцаў такім пунктам адліку становіцца гістарычная спадчына. Невыпадкова: мастацтва з’яўляецца той сферай, дзе традыцыі раскрываюцца найбольш ярка, але яны ж здольныя стаць падмуркам для стварэння новага твора ці сэнсу.

Пра гэта разважалі больш за 20 мастакоў, што ўзялі ўдзел у праекце: студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама выпускнікі. Куратарамі праекта выступілі студэнты ІІІ курса спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства».

Крыніцай натхнення для ўдзельнікаў праекта былі археалагічныя знаходкі і шэдэўры старажытнага мастацтва, знаёмства з якімі дазволіла на эмацыянальным узроўні адчуць повязь часоў. У жывапісных творах незвычайнага фармату, што сімвалізуе вектар, выяўляецца жыццёвы і творчы досвед, адлюстроўваюцца ўнікальныя каардынаты ўнутранага свету аўтараў.

У прасторы экспазіцыі гледачы змогуць таксама бліжэй пазнаёміцца з адным з аўтэнтычных экспанатаў Мірскага замка, паўдзельнічаць у стварэнні «новай гісторыі» з дапамогай інтэрактыўнай інсталяцыі. Работа выстаўкі будзе суправаджацца адукацыйнымі мерапрыемствамі — майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, віктарынамі. На працягу найбліжэйшых двух месяцаў вектар вандровак паказвае на Мір.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».